Творчы конкурс “Родная мова”
- Подробности
-
Родительская категория: Воспитательная работа
-
Категория: Патриотическое воспитание молодёжи
-
Опубликовано: 24 февраля 2025
-
Просмотров: 470
У кожнага чалавека ёсць Радзіма, якую ён любіць. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.
21 лютага ва усім свеце святкуюць дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
У нашым каледже ўжо стала добрай традыцыяй кожны год праводзіць конкурс, прысвечаны гэтаму святу. Адбыўся ей і ў гэтым годзе.
Удзельнікі конкурсу здымалі відэаролікі на вершы славутых беларускіх паэтай, а у файе каледжа адбылася іх дэманстрацыя. Навучэнцы і выкладчыкі мелі магчымасць не толькі іх абачыць, але і выбраць лепшых шляхам галасавання.
Па выніках конкурсу былі вызначыны пераможцы і прызеры.
Прыз сімпатый гледачоў:
1 месца – творчая каманда групы 52Т,
2 месца – Котава Вікторыя, група 289,
3 месца – Дабрынец Кірыл, група 290
Па рашэнню прафесійнага журы месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Дабрынец Кірыл, гр. 290; Кацярына Жалезная, гр. 296; Місюкевіч Дыяна, гр. 285
2 месца – Саўчанчык Юлія гр. 52Т; Кемза Аліна, гр. 299; Данілевіч Аліна, Вайцяхоўская Анастасія, гр. 301
3 месца – Бурсевіч Неаніла, гр. 286; Цвікла Яна, гр. 287; Дзяніщык Ірына, Мікула Алеся, гр. 52Т.
Дыплом у намінацыі «Творчая спроба» - Сярэдзіч Дар'я, гр. 53Т, творчая каманда групы 298, Котава Вікторыя, гр. 289, Бацяноўская Вікторыя, гр. 506.
Дыплом у намінацыі «За любоў да роднай мовы” – творчая каманда групы 297.
Віншуем удзельнікаў і пераможцаў конкурсу!