Russian Belarusian English

versia

Добро пожаловать в Барановичский государственный колледж технологии и дизайна
Выбирая нас - выбираешь будущее!
Видеопрезентация колледжа
Визитная карточка Барановичского государственного колледжа технологии и дизайна
Наши достижения
Опережающая подготовка квалифицированных конкурентоспособных кадров – главная задача центра.
Быть полезным своей стране!
http://vmeste.bargkso.by
Время выбрало нас!
Арт-сквер <<Жить в памяти поколений>>
http://muzey.bargkso.by
Каталог выпускаемой продукции
Будь одним из нас!
Патриотическое воспитание - одна из основных задач государственной молодежной политики Республики Беларусь.
Колледж раскрывает таланты!
Колледж 3 года подряд удерживает 3 место в круглогодичной областной спартакиаде среди учащихся

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Тыдзень з 5 па 10 кастрычніка  стаў даволі напружаным, але і надзвычай прадуктыўным для ўдзельнікаў праекта «ЖИВИ, РОДНИК!».
Адным з кірункаў дзейнасці даследавання стаў творчы конкурс плакатаў «ЖИВИ, РОДНИК!». Некалькі дзён вучні малявалі, імкнучыся перадаць сваё захапленне крыніцамі. Іншыя збіралі цікавы матэрыял пра вёскі, якія знаходзяцца побач з крыніцай, каб зрабіць шлях нашай вандроўкі не проста інфармацыйным, але і цікавым, змястоўным, насычаным.
Наступным важным момантам даследавання стала паездка выкладчыкаў разам з дзецьмі па цікавых мясцінах Баранавіцкага раёна да крыніцы. Маршрут быў загадзя вызначаны.
Для добраўпарадкавання тэрыторыі каля крыніцы адміністрацыя каледжа выдзеліла экалагічны будаўнічы матэрыял.
Пад пільным кіраўніцтвам Жыжы Івана Іванавіча, Сакольчыка Дзмітрыя Мікалаевіча і Райко Мікалая Аркадзьевіча была праведзена работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля крыніцы. Былі пракапаны імправізаваныя прыступкі, умацаваны дошкамі, перасыпаны зямлёю для большай трываласці. Замацавалі парэнчы для больш зручнага спуску. Таксама навучэнцы ачысцілі тэрыторыю каля крыніцы. У адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу была ўстаноўлена таблічка з назвай установы адукацыі Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, навучэнцы і выкладчыкі якога займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі крыніцы.
Выражаем вялікую ўдзячнасць жыхарам вёсак Яжоны і Падгорная, а асабліва Дмухоўскай Алене Леанідаўне, Самсоніку Уладзіміру Барысавічу, Пыцель Тамары Міхайлаўне, Сталярчуку Мікалаю Антонавічу, іерэю Анатолію Пашкевічу, якія аказалі значную дапамогу ў пошуку крыніцы, а таксама падзяліліся цікавай інфармацыяй пра гісторыю сваіх вёсак.
Вярталіся мы з вандроўкі стомленыя і задаволеныя сваёй працай, а таксама са спадзяваннем на тое, што прырода аддзячыць людзям чыстай, сцюдзёнай крынічнай вадой у спякотны дзень, прыгажосцю навакольнай прыроды. Спадзяёмся, што наша справа была карысная як мясцовым жыхарам, так і наведвальнікам гэтага незвычайнага крынічнага раю.

collage14102020.jpg

collage14102020_1.jpg

Адміністрацыя каледжа і аўтары праекта выказваюць удзячнасць жыхарам вёсак Яжоны і Падгорная, а асабліва Дмухоўскай Алене Леанідаўне, Самсоніку Уладзіміру Барысавічу, Пыцель Тамары Міхайлаўне, Сталярчуку Мікалаю Антонавічу, Сталярчуку Сяргею Георгіевічу, святару Анатолю Пашкевічу, якія аказалі значную дапамогу ў пошуку крыніцы, а таксама цікавых звестак пра гісторыю іх вёсак.

Вольга БУЙКЕВІЧ, выкладчык геаграфіі і біялогіі,
Таццяна КАЛЮТА, выкладчык біялогіі і хіміі,
Людміла ВАСІЛЬЕВА, выкладчык беларускай мовы і літаратуры