У пошуках крынiцы
- Падрабязнасці
-
Бацькоўская катэгорыя: О колледже
-
Катэгорыя: Учебная работа
-
Апублікавана 05 Кастрычнік 2020
-
Праглядаў: 11634
2020 год знакавы для прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі: у гэтым годзе адзначаецца яе 80-годдзе. У сувязі з гэтай датай і ў межах комплекса мерапрыемстваў па Году малой радзімы галоўным упраўленнем па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама сумесна з галоўным упраўленнем ідэалогіі і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіцца конкурс даследчых работ «ЖИВИ, РОДНИК!».
Брэстчына ўвогуле багатая на крыніцы, і значная яе колькасць знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне. На кадастравую карту нанесена 17 крыніц, указаны іх дакладныя каардынаты, месцазнаходжанне і стан. Але насамрэч іх больш за 40.
Крыніцы даюць нам чыстую ваду, а таксама яны вельмі патрэбныя прыродзе, бо, прабіваючыся з-пад зямлі, яны сількуюць нашы рэкі, азёры. Вакол крыніцы ўзнікае сваоеасаблівае жыццё: тут і дрэвы больш дужыя, і трава больш сакавітая і вышэйшая. Крыніца – гэта не толькі вада, але гэта і душа. Даволі часта з крыніцамі звязаны цікавыя гісторыі, мясцовыя легенды і паданні.
01.10.2020 выкладчыкі каледжа ажыццявілі незвычайную вандроўку ў пошуках жывой крыніцы. Нам пашчасціла пабачыць не адну, а дзве крыніцы недалёка ад вёскі Яжона Баранавіцкага раёна паблізу возера Басіны. Адна з іх знаходзіцца амаль каля самага берага возера, яна добра ўпарадкавана мясцовымі жыхарамі. А каб знайсці другую, нам прыйшлося спачатку заглыбіцца ў лес, а потым спусціцца ўніз па крутым схіле. Знаходзіцца яна ў даволі не кранутым, фактычна прыродным, натуральным стане. Нехта клапатлівы падставіў там вядзерца, паклаў дошку, каб лепей было набраць крынічнай вады. Ледзь чутна булькоча вада, сыходзіць і хаваецца ў густой зеляніне травы.
Знайшоўшы такі скарб, вельмі хацелася даведацца пра яго гісторыю, знайсці хоць якую-небудзь інфармацыю пра тое, што ў далёкай мінуўшчыне ён быў шанаваны продкамі. Таму пад час падарожжа мы наведалі бліжэйшыя вёскі, пазнаёміліся з мясцовымі жыхарамі, адкрылі цікавыя старонкі мясцовай гісторыі.

У весцы Падгорная мы спыніліся каля помніка гісторыі Храма святога прыпадобнага Антонія-Кіевапячорскага, які быў пабудаваны ў 1817 годзе, наведалі мясцовую школу, у якой з 1959 па 1964 гады працавала настаўніцай геаграфіі сястра пісьменніка Івана Мележа, правялі профарыентацыйную работу, наведалі школьны музей, пагутарылі з настаўнікамі школы. Асаблівае ўражанне аказаў на нас былы дырэктар школы, цяпер настаўнік фізічнай культуры, Самсонік Уладзімір Барысавіч, які на працягу доўгага часу займаецца вывучэннем і захаваннем мясцовай гісторыі. Менавіта дзякуючы яму нам стала вядома, што крыніца, якую мы наведвалі, простая, ніякіх неверагодных гісторый, якія б былі з ёю звязаныя, ніхто ніколі не згадваў, да таго ж высветлілі, што раней крыніц тут было шмат, і, хутчэй за ўсё, менавіта дзякуючы ім узнікла возера Басіны, бо і сёння ў час купання можна адчуць асвяжальны прыліў халодны вады.
Мясцовасць каля возера і крыніцы ўражвае сваёй прыгажосцю, незвычайным водарам, уздымае рамантычны настрой. Пад час вандроўкі нам удалося нават назбіраць грыбоў і, безумоўна, пакаштаваць смачнай крынічнай вады.
Але на гэтым наша справа не заканчваецца. У самы бліжэйшы час будзе арганізаваны паход з навучэнцамі з мэтай вызначэння турыстычнага маршруту, а таксама правядзення мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля крыніцы.