Print

User Rating: 5 / 5

Star ActiveStar ActiveStar ActiveStar ActiveStar Active
 
8 лютага споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, дзеяча вызваленчага руху Заходняй Беларусі Валянціна Таўлая (1914–1947), які нарадзіўся 08.02.1914 г. у горадзе Баранавічы ў сям'і чыгуначніка.

08.02.2019 у гарадской цэнтральнай бібліятэцы, якая носіць імя нашага славутага земляка В. Таўлая, адбыўся юбілейны вечар-партрэт "З мінуўшчыны ў сучаснасць".

Гэтаму святу 26.01.2019 папярэднічаў конкурс дэкламатараў вершаў Валянціна Таўлая “Яго напевам выпаў слаўны лёс…”, у якім актыўны ўдзел прынялі навучэнцы каледжа – Рудкоўскі Максім, Адамцэвіч Аліна, навучэнцы 1 курса групы 266, а таксама Менча Крысціна, навучэнка 2 курса групы 263. Рудкоўскі Максім і Адамцэвіч Аліна сталі яго пераможцамі і былі запрошаны на юбілейны вечар-партрэт, прысвечаны 105-годдзю паэта-земляка, дзе побач з выдатнымі майстрамі слова М. Стрыжовым, Р. Раманчук і іншымі яшчэ раз паказалі свае здольнасці творчага прачытання вершаў Валянціна Таўлая.

biblt12022019