Print

User Rating: 0 / 5

Star InactiveStar InactiveStar InactiveStar InactiveStar Inactive
 

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, якую ён любіць. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

 21 лютага ва усім свеце святкуюць дзень роднай мовы. У нашым каледже ўжо стала добрай традыцыяй кожны год праводзіць конкурс, прысвечаны гэтаму святу. Адбыўся ей і ў гэтым годзе.

Конкурс праводзіўся па двух намінацыях: вакалісты спявалі песні на роднай мове, а аматары тэатральнай творчасці чыталі вершы. Па выніках конкурсу былі вызначыны пераможцы і прызеры.

Намінацыя “Вакальны жанр”:

1 месца – Балдзіна Аляксандра, гр.276

                 дуэт Грыцук Дар’я і Богдан Аляксандра, гр.273

2 месца – Асіповіч Лізавета, гр.499

3 месца – Акцоркіна Надзея, гр.270

Намінацыя “Тэатральны жанр”:

1 месца – Юрчык Дзіана, гр.274

                 Грыцук Дар’я, гр.273                

2 месца – Калядзіч Яўгенія, гр.272

3 месца – Ефімчык Алеся, гр.268

                 Булдык Аліна, гр.45Т

Група 45Т была адзначана дыпломам за самае арыгінальнае выступленне.

Таксама нашым журы быў вызначаны абсалютны пераможца. Гран-пры конкурсу прысуджаны Міхайлавай Александры ( гр.278), якая цудоўна выканала літаратурна-музычную кампазіцыю «Падарожжа вакол двара”.

collage27022021_1.jpg

Віншуем пераможцаў і кажам усім вялікі дзякуй за ўдзел у конкурсе.